Незвычайная сітуацыя адбылася 9 чэрвеня ў лесе каля Дакудава, паведамляе 112.by.

112.by

112.by

Мясцовы жыхар ехаў на падводзе па добра знаёмай лясной дарозе. У нейкі момант конь уграз і праваліўся ў балота. Уласнымі намаганнямі мужчына не змог справіцца, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Да месца выкліку выехала найбліжэйшае падраздзяленне МНС у складзе камандзіра аддзялення Аляксандра Цягліка і кіроўцы Уладзіміра Прыгожанкі. Байцы абвязалі каня пажарнымі рукавамі, прывязалі да тэхнікі, па меры магчымасці дапамагалі рукамі, каб не траўмаваць жывёлу.

Так паціху вызвалілі стомленую і напалоханую жывёлу «з палону». Конь не пацярпеў.

Гаспадар ўдзячны выратавальнікам. А што кажуць самі ратавальнікі? Як заўсёды, сціпла і нешматслоўна: «Гэта наша праца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0