Здарэнне адбылося вечарам 31 мая. Чацвёра падлеткаў 15 і 16 гадоў, вучні адной са школ Ліды, вырашылі правесці небяспечны эксперымент. Яны выклалі на рэйкі некалькі дошак і чакалі, што будзе, калі па іх праедзе цягнік, паведамляе абласная міліцыя.

Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

У гэты час праязджаў цягнік PESA Гродна — Мінск. Машыніст своечасова заўважыў перашкоду, паспеў спыніцца. На шчасце, абышлося без пашкоджання тэхнікі і траўмаў людзей.

Падлеткаў хутка вылічылі: побач з месцам здарэння знайшлася вокладка ад сшытка з імем, прозвішчам і месцам вучобы аднаго з іх.

Школьнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яны ўсе з добрых сем'яў, а неабдуманыя паводзіны патлумачылі цікаўнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0