На ютуб-канале «Белай Русі» адно за адным сталі з'яўляцца відэа ад пралукашэнкаўсіх палітолагаў.

Выступаюць яны ў розных жанрах: «палітолаг-міжнароднік» Аляксей Дзермант расказвае пра падзеі міжнароднай палітыкі праз прызму нацыянальных інтарэсаў Беларусі, Аляксандр Шпакоўскі бярэ інтэрв'ю ў грамадскіх дзеячаў (гасцямі ўжо сталі Георгій Атаманаў, Андрэй Савіных), Пётра Пятроўскі абяцае ў сваім блогу «вывернуць усю паднаготную беларускай палітыкі».

Прагляды ў ролікаў мізэрныя — ледзь набіраюць пару соцень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0