Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, як і абяцаў раней, абвясціў спіс кіраўнікоў дзяржаў, якія прыедуць на парад у Маскву 24 чэрвеня. Алексанра Лукашэнкі ў гэтым спісе няма, паведамляе тэлеграм-канал «Пул № 3».

«Ёсць пацверджанні ад Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Пацверджанне ад Сербіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі. Цэлы шэраг лідараў атрымалі запрашэння, мы чакаем пацверджання з дня на дзень. Лукашэнка пакуль не пацвердзіў, Зяленскаму, наколькі я ведаю, не адпраўлялася запрашэнне», — распавёў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

Два дні таму ён абяцаў прадаставіць прэсе спіс тых, хто прыме ўдзел у мерапрыемствах 24 чэрвеня.

Раней TUT.BY неаднаразова пытаўся пра тое, ці паедзе Аляксандр Лукашэнка ў Маскву на парад, і ў прэс-сакратара кіраўніка Беларусі Наталлі Эйсмант. Запыты засталіся без адказу.

Таксама невядома, ці адправяцца беларускія вайскоўцы, запрошаныя на парад, у Маскву — Расія на парад, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, запрасіла парадныя разлікі 19 дзяржаў, у тым ліку і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0