Архіўнае фота з парламенцкіх выбараў Надзеі Бужан

Архіўнае фота з парламенцкіх выбараў Надзеі Бужан

 Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, перадае БЕЛТА.

«Апошнім часам, упэўнены, і вам гэтак жа, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей па ходзе так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва — у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць масава, але досыць шмат. Я наконт гэтага адпаведную заяву ўжо рабіў.

Мала таго, звальняюць людзей — тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся — сыходзь», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенку, старшыню савета рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана падключыцца да гэтага пытання і выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній.

«На дзяржпрадпрыемствах такога няма, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны аднавіць гэтых людзей або аплаціць ім за тры, два ці адзін месяц — за тое, што выкінулі беспадстаўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0