57-гадовы кіроўца на «Ладзе» рухаўся па вул. Галадзеда з боку вул. Свіслацкай у напрамку вул. Аўэзава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

На скрыжаванні вул. Галадзеда і вул. Убарэвіча ён не выканаў патрабаванні знака «саступіць дарогу» і сутыкнуўся з «Фіятам».

Далей «Лада» перакулілася і наехала на «Крайслер», кіроўца якога спынілася для пропуску транспартных сродкаў, што рухаліся па галоўнай дарозе.

Кіроўца аўтамабіля «Лада» адмовіўся ад шпіталізацыі — яму была аказаная неабходная дапамога на месцы здарэння. Кіроўца «Фіята», а таксама пасажыры аўтамабіля «Крайслер» — двухгадовы хлопчык і двухмесячная дзяўчынка — дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для агляду. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0