Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Расія не ўмешваецца і заклікае іншыя краіны не ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта заявіў журналістам у сераду прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Безумоўна, гэта наш важны, найбліжэйшы саюзнік, гэта дзяржава, з якой у нас створана і дзейнічае Саюзная дзяржава, таму, вядома, мы з вялікай увагай назіраем за тым, як праходзіць выбарчая кампанія, мы жадаем паспяховага правядзення гэтых выбараў нашым беларускім партнёрам», — сказаў Пяскоў.

Ён падкрэсліў, што ў Крамлі не бачаць нічога, «што б дыскрэдытавала гэтыя выбары». «Гэта ўнутраная справа Беларусі. Мы прапануем у гэтыя ўнутраныя справы не ўмешвацца, і ўсім астатнім — таксама», — падкрэсліў прэс-сакратар расійскага лідара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0