Міністэрства аховы здароўя выказала шчырую падзяку ўсім людзям і кампаніям, якія ў гэты няпросты час аб’ядналіся для дапамогі медыцынскім работнікам, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

Неабыякавыя грамадзяне, прадпрыемствы, камерцыйныя кампаніі, грамадскія арганізацыі, валанцёрскі рух сваёй дапамогай, сілай духу і дабрынёй дапамагаюць не толькі медыкам, але і ўсёй краіне, якой патрэбна падтрымка ў гэтых надзвычайных абставінах, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя гарантуе, што ўсе сродкі, ахвяраваныя на дабрачынны рахунак, выдаткаваныя на закупку абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым. «Мы выдатна разумеем, што поспех, дасягнуты намі ў апошні час, — гэта вынік карпатлівай сумеснай працы, пастаяннага штодзённага ўзаемадзеяння і дапамогі», — дадалі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0