Брытанскія стрымінгавыя сэрвісы Netflix UK, BBC iPlayer і BritBox адмовіліся ад трансляцыі серыяла Little BRITAIN. Ад яго пазбавіліся з-за расісцкіх жартаў, піша BBC.
Прадстаўнік BBC патлумачыў гэта тым, што «часы змяніліся».
Адзначаецца, што шоу неаднаразова крытыкавалася за высмейванне вобразаў цемнаскурых і азіятаў, таксама яго абвінавачвалі ў трансфобіі і жартах пра інвалідаў.
Little BRITAIN — гумарыстычнае скетч-шоу, якое выходзіла з 2003-га па 2008 год.





