У Гомелі на Цэнтральным пляжы падлеткі падпальвалі сябе і скакалі ў ваду, паведамляе «ЧП Гомель».
Днямі маладыя гамельчукі прыдумалі небяспечную забаўку — яны аблівалі вопратку гаручым рэчывам, пасля чаго падпальвалі сябе і беглі ў ваду ў небяспечнай блізкасці ад простых мінакоў.





