Сёння кіраўнік Цэнтрвыбаркама пракаментавала вынікі сустрэчы ў Лукашэнкі і ход выбарчай кампаніі, паведамляе АНТ.
Скрыншот АНТ.
Лідзія Ярмошына расказала, што Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб у выбаршчыкаў у цяперашнюю палітычную кампанію быў самы шырокі выбар з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
— Асаблівае пажаданне кіраўніка дзяржавы — каб усе кандыдаты, якія на гэты момант прэтэндэнты, і тыя, што збіраюць подпісы, каб яны змаглі ўсё ж такі сабраць неабходную колькасць подпісаў і каб нашы выбарчыя камісіі ўважліва працавалі, не адмаўляючы і не прызнаючы подпісы несапраўднымі і не прызнаючы несапраўднымі па нейкіх абсалютна нефармальных падставах. Я думаю, што такія меры будуць спрыяць таму, што ўсе электаральныя перавагі будуць улічаныя затым на працэсе рэгістрацыі і ў дзень галасавання, — сказала кіраўнік ЦВК.





