Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Беларусь — а таксама Расія і Украіна — не ўвайшлі ў спіс дзяржаў, турыстам з якіх Еўракамісія (ЕК) рэкамендавала з 1 ліпеня дазволіць уезд у краіны Еўрасаюза (ЕС). У апублікаваным 11 чэрвеня дакуменце ЕК заклікала ўлады краін, што ўваходзяць у саюз, а таксама яшчэ чатыры дзяржавы Шэнгенскай зоны (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя) захоўваць дзеючую забарону на ўезд для большасці грамадзян іншых краін да 30 чэрвеня, піша РБК.

З 1 ліпеня ЕК лічыць магчымым пачаць змякчэнне забароны, адкрыўшы допуск з краін, дзе ўзровень захворвання на COVID-19, па ацэнцы уладаў ЕС, апусціўся ніжэй за крытычную адзнаку.

«Улічваючы тое, што ў шматлікіх краінах сітуацыя ў сферы аховы здароўя застаецца крытычнай, камісія не прапануе на дадзеным этапе агульнага зняцця абмежаванняў на паездкі <…>. Абмежаванні павінны заставацца ў сіле для краін, дзе сітуацыя горш, чым у ЕС », — пазначана ў рэкамендацыях ЕК.

На першым этапе ЕК прапануецца ўключыць у белы спіс пяць краін, у якіх сітуацыя з COVID-19 лепш ці не горш, чым у самім ЕС:

Чарнагорыя — 24 мая ўлады краіны абвясцілі пра выздараўленне апошняга заражанага COVID-19, усяго было выяўлена 324 выпадкі заражэння, дзевяць чалавек памерлі;

Албанія — за апошнія суткі ў краіне выяўлены 44 новыя выпадкі заражэння COVID-19, агульная колькасць інфіцыраваных — 1385, 35 памерлі;

Боснія і Герцагавіна — за апошнія суткі выяўлены 57 новых выпадкаў заражэння COVID-19, агульная колькасць — 2832, 161 чалавек памёр.

Паўночная Македонія — за апошнія суткі выяўлена 175 новых выпадкаў заражэння COVID-19, агульная колькасць заражэнняў — 3538, 169 чалавек памерлі;

Сербія — за апошнія суткі выяўлены 71 новы выпадак заражэння COVID-19, агульная колькасць заражэнняў — 12 102, 252 чалавекі памерлі.

У той жа спіс прапануецца ўключыць Косава, дзе за ўвесь час было зафіксавана 1298 выпадкаў (учора 35), за ўвесь час 31 чалавек памёр.

У Беларусі за апошнія суткі выяўлена, паводле Мінздароўя, 750 выпадкаў (перад гэтым 801, а з 6 па 29 мая штодня фіксавалася больш за 900 выпадкаў), усяго ў краіне зафіксавана 51 816 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0