Жыхары шматкватэрнага дома ў Фрунзенскім раёне заявілі ў міліцыю аб тым, што іх вокны разбітыя. Праваахоўнікі прыбылі на месца і высветлілі, што да гэтага датычныя трое навучэнцаў аднаго з ліцэяў сталіцы ва ўзросце 16-17 гадоў, паведамляе ГУУС.

Падлетак, пакуль бацькі былі на дачы, запрасіў да сябе ў госці сяброў. Адзін з іх прынёс з сабой пнеўматычны пісталет. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў маладыя людзі апрабавалі новую «цацку» таварыша. Уначы яны стралялі з гэтага пісталета ў вокны жылога дома насупраць. У выніку пашкоджана шкло аконных рам у чатырох кватэрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0