У Маканавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, што ў Рэчыцкім раёне, успышка COVID-19.

Як распавёў сайту «Праўда Гомель» кіраўнік дома-інтэрната Міхаіл Астапенка, дыягназ пацвердзіўся ў 33 падапечных, сярод работнікаў — у чацвярых.

— 326 нашых падапечных — людзі з інваліднасцю, людзі сталага веку, якія маюць патрэбу ў адмысловым доглядзе, з хранічнымі захворваннямі — растлумачыў Астапенка. — Таму было арганізавана штодзённае дзяжурства доктара дома-інтэрната сумесна з доктарам цэнтральнай раённай бальніцы нават у выхадныя. Пры неабходнасці пацыентаў шпіталізуюць.

У інтэрнаце забароненыя наведванні, супрацоўнікі пераведзены на вахтавы метад працы — жывуць і сілкуюцца непасрэдна ва ўстанове на працягу 14 дзён. Перш чым прыступіць да працы, увесь персанал праходзіць тэставанне на наяўнасць каранавіруса. Падапечным і работнікам тройчы ў дзень мераюць тэмпературу. Распрацаваныя карты маршрутызацыі для кожнага супрацоўніка, арганізаваныя санітарныя прапускныя пункты, ёсць каранцінныя зоны. Сродкамі спецабароны Маканавіцкі дом-інтэрнат забяспечаны, адзначыў дырэктар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?