Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 18 чэрвеня а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма моцнымі!».
З намі вы даведаецеся:
— як захаваць фізічную форму і добры настрой, не пакідаючы свайго дома
— як вызначыць, ці дастатковая ў цябе фізічная нагрузка
— як не нашкодзіць сабе, займаючыся без персанальнага інструктара
— пра што трэба памятаць, каб не адчуваць сябе зомбі
— і шмат іншых карысных рэчаў раскажа фітнес-інструктар, індывідуальны трэнер Павел Малчанаў
А таксама зможаце задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры.
Спецыяльныя госці — Андрусь Такінданг і Ігар Асідчанка.
Далучайцеся!
Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.





