Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 18 чэрвеня а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма моцнымі!».

З намі вы даведаецеся:

- як захаваць фізічную форму і добры настрой, не пакідаючы свайго дома

- як вызначыць, ці дастатковая ў цябе фізічная нагрузка

- як не нашкодзіць сабе, займаючыся без персанальнага інструктара

- пра што трэба памятаць, каб не адчуваць сябе зомбі

- і шмат іншых карысных рэчаў раскажа фітнес-інструктар, індывідуальны трэнер Павел Малчанаў

А таксама зможаце задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры.

Спецыяльныя госці — Андрусь Такінданг і Ігар Асідчанка

Далучайцеся!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках FacebookВконтакте і YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0