Фота Надзеі Бужан
Пра гэта ён паведаміў падчас наведвання «Гродна-Азота», піша БелТА.
Кіраўнік краіны лічыць, што ўзровень заробку ў краіне павінен быць вышэйшы.
«Мы будзем імкнуцца да таго, каб усё-такі ў два разы ў нас у будучай пяцігодцы вырасла зарплата. Асабліва ў настаўнікаў, дактароў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Не дзела, што ў нас доктар, настаўнік, культурны работнік маюць такую нізкую зарплату. Гэта таму, што мы ў эканоміцы не вельмі добра працуем».
Сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў красавіку склаў 1193,8 рубля (476 даляраў, па сярэднім курсе за красавік і 492 па курсе за май).
Чыстымі гэта 1026,7 рубля (або 409,5 даляра па курсе за красавік і 423 за май).





