Мінімум 20 індыйскіх вайскоўцаў былі забітыя падчас сутыкнення з кітайскімі войскамі ў прыгранічных заходніх Гімалаях. Пра гэта заявілі індыйскія чыноўнікі, паведамляе ВВС.

Першапачаткова індыйская армія заявіла, што трое яе салдат былі забітыя, дадаўшы, што абодва бакі панеслі страты.

Аднак пазней чыноўнікі заявілі, што памерлі яшчэ некалькі цяжка параненых салдат.

Гэты інцыдэнт стаў першым смяротным сутыкненнем ў памежным раёне за апошнія 45 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0