Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita распавёў аб першым фундаментальным рашэнні, якое прыняў бы на пасадзе прэзідэнта.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Дапусцім, вы заўтра становіцеся прэзідэнтам Беларусі. Якімі будуць вашы першыя фундаментальныя рашэнні?

— Неабходна правесці канстытуцыйную рэформу і вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года. Прэзідэнт павінен кіраваць не больш за два тэрміны, а кіраўнікі павінны змяняцца. Таксама не можа быць улады аднаго чалавека, шмат органаў павінны кіраваць дзяржавай. Я стаў бы абапірацца не на загады, а на ініцыятывы людзей. Трэба наняць разумных людзей, якія скажуць вам, што рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0