Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 17 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 8 264 203 выпадкі каранавіруса, памерлі 446 130 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 2 208 400 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 119 132 чалавекі, з іх 849 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 928,8 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1338 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 545,5 тысячы чалавек, 193 памерлі ўчора. 

Найбольш памерлых ад каранавіруса за мінулыя суткі зафіксавана ў Індыі — 2006 чалавек.

Усяго ў свеце за 16 чэрвеня зафіксавана 142 557 новых выпадкаў каранавіруса.

За 16 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 6592 чалавекі (15 чэрвеня было зафіксавана 3 415 смерцяў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0