17 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, на паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, паведамляе Белгідрамет. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, град.

Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне да моцнага парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём складзе +25..+31°C.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +18..+21°C, днём +27..+29°C, ўвечары +23..+26°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0