Галоўны офіс БПС-Сбербанка на бульвары Мулявіна. Скрыншот з панарамы «Яндэкса»
БПС-Сбербанк, 98,43% акцый якога належаць Сбербанку Расіі, заявіў аб правядзенні 23 чэрвеня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў.
Акцыянеры плануюць разгледзець магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў членаў назіральнай рады банка і абраць новых яго членаў, гаворыцца ў паведамленні.
Зрэшты, як паведамілі TUT.BY крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у банку, «гэта руцінны працэс працы калегіяльнага органа, план сходу фармаваўся досыць даўно, істотных змяненняў у складзе і кіраўніцтве рады не плануецца».
Старшынёй назіральнай рады БПС-Сбербанка з'яўляецца экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі і член пастаянна дзеючай рабочай групы пры Адміністрацыі прэзідэнта Пётр Пракаповіч. Яго намеснік — Цімур Козінцаў, старшы віцэ-прэзідэнт — кіраўнік Блока Sberbank International Сбербанка РФ. У раду таксама ўваходзяць іншыя кіраўнікі мацярынскага банка, першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Аляксей Васільеў і былыя топ-менеджары БПС-Сбербанка.
БПС-Сбербанк па памеры актываў займае 4-е месца сярод 25 беларускіх банкаў.