Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

Пра гэта кіраўнік краіны сказаў учора, наведваючы «Гродна-Азот». Сюжэт паказалі СТБ і БТ.

Лукашэнка заявіў, што «гэты няшчасны вірус сёння аслабеў», і зараз сярэдняе знаходжанне ў бальніцы у нас 8 дзён, а было 21.

З Гродзеншчыны, па словах Лукашэнкі, вірус сыдзе ў найбліжэйшы тыдзень, можа, 10 дзён.

«Але ўсё роўна людзі будуць хварэць. Хай лёгка, лепш, вядома, лёгка. Але самае галоўнае, на што я спадзяюся, паколькі мы не ізалявалі людзей, мы пазбеглі вось гэтай другой хвалі. Або нават не другой хвалі, а калі людзі выйшлі з кватэр ачмурэлыя, аслабленыя, у паніцы», — мяркуе ён.

«Адзіныя ў свеце мы пайшлі сваім шляхам: выявілі чалавека, яго кантакты ізалюем і пачынаем лячыць. … У Мінску 270 экіпажаў дактароў у паліклініках, і яны назіраюць усіх дома. Тыя, хто ў нас пад наглядам, тысяч, напэўна, 10, якія практычна не хварэюць, але мы на іх глядзім, каб яны не заразілі іншых, трымаем у ізаляцыі. У нас таксама 10 тысяч пад ізаляцыяй, але тых, каго павінны мы трымаць, а не ўсіх скопам. Вось той, хто зачыніў людзей, той і атрымаў гэтую заразу», — сказаў Лукашэнка.

Паводле звестак на 16 чэрвеня, у Беларусі зафіксавана 55 369 выпадкаў COVID-19 (+689 за суткі). Мінздароўя ўжо два месяцы не дае статыстыку па абласцях, асобныя звесткі трапляюцца толькі па асобных раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0