Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Учора стала вядома, што на блогера Сяргея Ціханоўскага, завялі новую крымінальную справу. Па звестках праваабаронцаў, справа заведзена па артыкуле 191 КК (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата ).

Як дазналася kp.by, ініцыятарам адной з заяў была старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:

«Ініцыятарам адной заявы ў дачыненні да Ціханоўскага была і я, — сказала яна. — Гэта звязана з тым, што гэтая група вяла сябе непатрэбна. У нас заўсёды гэты перыяд — збор подпісаў — праходзіў культурна і карэктна. Нават у 2010 годзе, калі былі самыя гучныя выбары. Група Ціханоўскага імкнуліся расхістаць сітуацыю, выкарыстала збор подпісаў, накіраваўшы яе на змену ўлады».

«Дзе ваша абарона, спадарыні феміністкі, мяне, старой жанчыны?»: Ярмошына абяцае падаць заяву на Ціханоўскага за «пагрозу забойствам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0