Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Тэкст звароту Таварыства беларускай мовы яго старшыня (і былая дэпутатка) Алена Анісім апублікавала ў сваім фэйсбуку.

«Наша грамадства патрабуе зменаў. Сёлетняя выбарчая кампанія вызначаецца з’яўленнем новых яскравых постацей, якія вылучылі свае кандыдатуры, каб пазмагацца за самую высокую пасаду», — гаворыцца ў звароце.

Разам з тым звяртаецца ўвага на той факт, што «шэраг асобаў, з якімі вялікая колькасць грамадзян краіны звязвае надзеі на доўгачаканыя перамены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці, не валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай і не выкарыстоўваюць яе падчас збору подпісаў за сваё вылучэнне».

«У сувязі з гэтым узнікае пытанне: ці здольныя гэтыя людзі належным чынам выконваць абавязкі першай асобы ў краіне, калі яны не адпавядаюць кваліфікацыйнаму патрабаванню, абавязковаму для службовай асобы любога ўзроўню?

Дэманстратыўнае ігнараванне некаторымі кандыдатамі беларускай мовы падчас кампаніі збору подпісаў выглядае як абраза ўсім грамадзянам, якія разумеюць значэнне гэтай каштоўнасці для існавання Беларусі як суверэннай незалежнай дзяржавы. Прэзідэнт, які не валодае роднай мовай свайго народа, дыскрэдытуе сябе, а разам і краіну, якую ён прадстаўляе.

«Таварыства Беларускай мовы заяўляе аб тым, што не будзе падтрымліваць тых, хто парушае Канстытуцыю і ігнаруе моўныя правы грамадзян, і раіць усім выбаршчыкам задумацца, ці варта галасаваць за такіх прэтэндэнтаў, якія не паважаюць свой народ, яго мову, гісторыю, культуру і сімвалы», — адзначаецца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0