Пятро Пятроўскі, фота Надзеі Бужан

Пятро Пятроўскі, фота Надзеі Бужан

Праўладны палітолаг Пятро Пятроўскі апублікаваў у фэйсбуку правакатыўны допіс з назвай «Калі арыштоўваць Бабарыку».

Ён пераконвае, што «арышт можна лічыць справай часу», але дае парады, калі гэта лепш зрабіць.

«Бабарыка хоча ўскочыць у вагон кандыдацтва. Гэта дасць яму магчымасць шантажаваць уладу дэлегітымацыяй выбараў, спробамі набіць сабе цану і зляпіць вобраз пакутніка», — разважае Пятроўскі.

«Таму найлепшым перыядам затрымання Бабарыкі можна назваць час да 2 ліпеня. Ідэальны — да 20 чэрвеня.

Але для гэтага трэба рэальна праявіць палітычную волю, усведамляючы, што ў адваротным выпадку Бабарыка будзе ствараць ілюзію ахвяры крывавага рэжыму і шантажаваць дзяржаву сваімі палітычнымі дзеяннямі. А злодзей-шантажыст небяспечны для дзяржавы і грамадства», — падсумоўвае ён.

Чытайце таксама: Тэлеперсанаж Пятро Пятроўскі ўзначаліў міжнародны аддзел «Белай Русі»? Не, Клуб юных аналітыкаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?