Журналісты «Белсата» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля сустрэчы з Віктарам Бабарыкам у Салігорску.

Яны паспелі паведаміць, што на выездзе з горада іх пераследваў мікрааўтобус на транзітных нумарах. Пасля іхнюю машыну спыніла ДАІ, пасля чаго пад’ехала трэцяя машына.

Вядома, што журналістаў затрымліваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Салігорскага РАУС падпалкоўнік Алег Шалоха. Імаверна, іх вінавацяць паводле арт. 22.9 КаАП (парушэнне закону аб СМІ) — за працу без акрэдытацыі.

Дзяжурны ў РАУС пацвердзіў belsat.eu, што Баразенка і Абакунчык знаходзяцца там. Паводле яго, цяпер з імі «размаўляюць, разбіраюцца». Канкрэтную прычыну затрымання дзяжурны не называе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна