Пра гэта кіраўніца ЦВК распавяла ў спецыяльным звароце.

Ярмошына паведаміла, што больш за ўсё подпісаў здала ініцыятыўная група №1 (г. зн. А. Лукашэнкі) — усяго 364 тысячы. На другім месцы ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі — каля 150 тысяч подпісаў.

Трэцяе і чацвёртае месца дзеляць групы Святланы Ціханоўскай і Валерыя Цапкалы — крыху больш за 43 тысячы подпісаў.

Менш за 10 тысяч здала група Сяргея Чэрачня, група Андрэя Дзмітрыева здала 62 подпісы, група Ганны Канапацкай здала некалькі соцень.

Апошні дзень здачы подпісаў — 19 чэрвеня, здаваць можна да 19:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0