Раскамнагляд абвясціў, што здыме абмежаванні доступу да месенджара Telegram. Такая дамоўленасць дасягнута з Генпракуратурай, паведамляецца на сайце ведамства.
«Пазітыўна ацэньваем выказаную заснавальнікам тэлеграму гатоўнасць процідзейнічаць тэрарызму і экстрэмізму», — сказана ў паведамленні службы.
Telegram у Расіі быў заблакаваны ў красавіку 2018 года.





