Фота Валерыя Кавалеўскага

Фота Валерыя Кавалеўскага

Беларускі ПЭН апублікаваў заяву з прычыны апошніх падзей у Беларусі.

ПЭЦ-цэнтр звяртае ўвагу на недапушчальнасць жорсткага бесчалавечнага стаўлення і катаванняў у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці, блогераў, сябраў каманд прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама творцаў, сярод якіх лаўрэаты прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра і літаратары (Паўла Севярынца, Ганны Севярынец, Вольгі Нікалайчык).

Старшыня Беларускага ПЭНа, нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч зазначае:

 «Цягам некалькіх дзён мы апынуліся ў краіне, дзе не працуе ні адзін з прынцыпаў гуманізму. Цяпер выбар за кожным з нас — у якой краіне мы хочам жыць у будучыні? У краіне сумленных выбараў або ў краіне, дзе выбару няма. Чым больш нас будзе на баку свабоды, тым мы мацнейшыя. У адзіночку самыя смелыя з нас зазнаюць паразу. Каб мы перамаглі, кожны сёння мусіць адолець свой страх».

Рада Беларускага ПЭНа выказвае пратэст супраць ціску, запалохванняў і бесчалавечнага стаўлення да людзей у сувязі з выказваннем імі свайго меркавання і ўдзелам у легальных масавых мерапрыемствах і заклікае ўлады да шанавання правоў чалавека і гуманістычнага стаўлення да асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0