Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль прыехаў на сустрэчу з амбасадарамі краін Эўразьвязу, якіх 18 чэрвеня запрасілі на сустрэчу ў МЗС Беларусі. Сустрэча заплянаваная на 18.30, паведамляе Свабода.
Тэму размовы пры запрашэньні беларускія ўлады не назвалі, распавялі Свабодзе прадстаўнікі амбасадаў трох эўрапейскіх краін у Менску.
Іван Тэртэль адмовіўся даваць якія-кольвек камэнтары журналістам.
Раніцай 18 чэрвеня патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард перасталі выходзіць на сувязь. Ад штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты стала вядома, што іх трымаюць у Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў і дапытваюць, адвакатаў да іх не пусьцілі.
У дамах сям’і Бабарыкаў праходзяць ператрусы.





