Экс-кіраўнік Еўрапейскай Рады і экс-прэм'ер Польшчы, а цяпер кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі — аб'яднання хрысціянска-дэмакратычных і правацэнтрысцкіх партый Еўропы Дональд Туск заявіў, што Еўропа не будзе мірыцца з беспрэцэндэнтна жорсткімі паводзінамі беларускіх улад.
Ён таксама заклікаў лідэраў ЕС падняць гэтыя пытанні проста сёння падчас відэаканферэнцыі.
«Гвалт, пераследы і арышты ў Беларусі павінны спыніцца!» — заявіў Туск.





