Беларускія спявачкі сёстры Груздзевы (самы папулярны кліп на ютубе — мізэрныя 3300 праглядаў) выступілі ў фэйсбуку з праграмным допісам — «Не можам маўчаць!!! Лукашэнка наш прэзідэнт».

Фота «Беларусь 2»

Фота «Беларусь 2»

Некалькі тэзісаў спявачак:

  • Некаторыя людзі быццам з'ехалі з глузду. Ствараюцца групы, якія заклікаюць выходзіць на плошчу, змагацца за Бабарыку, спрабуюць купіць моладзь, якая толкам ні ў чым не разбіраецца.
  • Не верым у шчырасць вядучага АНТ Артэміса Ахпаша. Магчыма, яго купілі. Ахпаш павінен быць удзячны прэзідэнту за тое, што змог стаць чалавекам.
  • «Адзінае чаго мы баімся, што калі да ўлады прыйдзе такі, як Бабарыка. Вось тады ўсе мы пачнём баяцца, баяцца ўсяго. Што ён можа зрабіць з краінай, калі ён не можа нічога зрабіць са сваім жыватом?»
  • Калі б Бабарыка прыйшоў да улады, людзі б пазбавіліся заробкаў і пенсій, пра нармальную медыцыну не маглі і марыць.
  • Мы ўдзячныя нашаму прэзідэнту за тое, што разганяе тых, хто хоча паўтораў Майдана. Так і трэба дзейнічаць для дабра саміх людзей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0