Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 24 чэрвеня а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма стойкімі!».

Гэта будзе ўжо другі анлайн з серыі «Будзьма дома!», на якім вы дазнаецеся, як захаваць здаровы розум і душэўны спакой, калі ўсе дома кожны дзень. Падчас анлайну мы высветлім:

  • Чым небяспечная сацыяльная ізаляцыя?
  • Як своечасова ў сабе дыягнаставаць яе негатыўны ўплыў?
  • Як пераадолець негатыўныя наступствы самому і дапамагчы сваім блізкім?
  • Як мяняецца свет дзіцяці і што з гэтым рабіць?

І шмат іншага! Вы зможаце задаць сваё пытанне эксперту ў жывым эфіры.

Госць — Валянціна Чэкан — спікер-коўч праекта TEDx Niamiha, выкладчык, ментар ад крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by.

Вядучая — Руся — спявачка, даследчыца беларускіх архаічных спеваў.

Анлайнім разам 24.06.2020 у 16.00! Далучайцеся!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках FacebookВконтакте і YouTube.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера