У Віцебскім раёне патанула 14-гадовая дзяўчынка, яна спрабавала выратаваць іншае дзіця, паведамляе Следчы камітэт.

Сёння днём у Віцебскім раёне 14-гадовая дзяўчынка пайшла з іншымі дзецьмі на рэчку купацца. У нейкі момант яна ўбачыла, як тоне 8-гадовы хлопчык і кінулася яго ратаваць.

Дзяўчынка паспела выпхнуць яго да берага, аднак сама пачала тануць. Дзеці пабеглі ў вёску і паклікалі яе бацьку, які дастаў цела дзіцяці з вады. Выратаваць яе не ўдалося. Медыкі канстатавалі смерць дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0