Фота: «Настаўніцкая газета»

Фота: «Настаўніцкая газета»

«Залатое пяро» Беларусі Андрэй Мукавозчык апублікаваў на sb.by чарговую калонку. На гэты раз яна прысвечана блогеру Нехта.

У калонцы Мукавозчык назваў блогера «брахлом», адрэагаваўшы на публікацыю ў яго тэлеграм-канале «флэшмобу сілавікоў».

«Дарэчы, па колькасці формаў, эмблем, пасведчанняў, значкоў і іншай атрыбутыкі ясна і іншае: сам «нехта» — гэта гразь на вяроўцы, сопля ў палёце. За ім стаяць сур'ёзна арганізаваныя людзі з нядрэнным фінансаваннем. Гэта значыць — замежная спецслужба. А можа, і не адна. Але «нехта» — ён яшчэ і правакатар, горшы за папа Гапона», — піша калумніст прэзідэнцкай газеты.

«Поп Гапон быў, урэшце, задушаны сваімі ж. Нават і не ўспомню, ці было гэта ў выключна жаночай кампаніі. Жыццё правакатараў наогул нервовае і вымотвае. Але канец заўсёды — ганебны», — завяршыў свой артыкул Мукавозчык.

Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі

Найлепшы! Мукавозчык сёлета выйграў яшчэ і «Залатое пяро»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0