Мяркуючы па фота і па прозвішчы, сярод затрыманых у хапуне каля крамы Symbal.by — Аляксандр Кузняцоў, студэнт-наватар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які разам са сваімі сябрамі за ўласныя грошы на 3D-прынтарах запусціў друк дэталяў сродкаў індывідуальнай абароны і апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для медыкаў, якім неабходная была дапамога ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Пра хлопца пісалі СМІ і сайт ягонага ўніверсітэта.

Вось фота: студэнта-трэцякурсніка механіка-матэматычнага факультэта вядуць двое ў чорным.

А вось фота студэнта-наватара з сайта БДУ: гэта ён, а ніжэй — ён на фоне прадукцыі, якую яны вырабляюць для медыкаў.

Агулам «перадвыбарная кампанія» ператварылася ў чараду арыштаў і акцый застрашвання. Арыштаваныя два галоўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі — Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка — і дзясяткі іх паплечнікаў і партнёраў, а таксама сын Бабарыкі Эдуард. Між тым ніякіх змен у фарміраванні выбарчых камісій не адбылося: яны будуць складацца амаль выключна з лукашэнкаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0