Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 24 чэрвеня ў свеце зарэгістраваны 9 354 861 выпадак каранавіруса, памерлі 479 816 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 424 168 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 123 473 чалавекі, з іх 863 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1151,4 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1 364 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 599,7 тысячы чалавек, 153 памерлі ўчора.

Усяго ў свеце за 23 чэрвеня зафіксавана 162 994 новыя выпадкі каранавіруса.

За 23 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 5 465 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?