24 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па крайнім паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці кароткачасовы дождж, магчымая навальніца, паведамляе Белгідрамет.
Вецер усходні, паўночна-ўсходні, слабы, пры навальніцы парывісты. Максімальная тэмпература паветра +22..+27°C.
У Мінску без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +17..+19°С, у сярэдзіне дня +24..+26°C, увечары +20..+22°C.





