Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын адклаў рэалізацыю плана па ажыццяўленні ваенных дзеянняў супраць Рэспублікі Карэя, паведамляюць інфармагенцтвы.
Прычынай канфлікту стаў распаўсюд на тэрыторыі КНДР прапагандысцкіх улётак паўднёвакарэйскімі актывістамі.
У адказ 16 чэрвеня КНДР разарвала сувязь з Поўднем, а Генштаб КНДР абвясціў аб планах размясціць у раёнах Кымгансан і Кэсон падраздзяленні Карэйскай Народнай арміі, аднавіць згорнутыя раней па дамоўленасці з Сеулам пасты аховы ў дэмілітарызаванай зоне і вучэнні каля мяжы.
Выдавецтвы і друкарні Пхеньяна надрукавалі 12 млн сваіх улётак для распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Карэя. Для дастаўкі плануецца задзейнічаць некалькі тысяч паветраных шароў.





