Улады Беларусі зазнаюць усё большы міжнародны ціск у сувязі з затрыманнямі прынамсі 14 журналістаў, трох з якіх абвінавацілі за рэпартажы з акцый пратэсту супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі на мінулым тыдні. Выказаўся і Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў.

Мэдыякарпарацыя «Радыё Свабодная Еўропа»/»Радыё Свабода» атрымала электронны ліст Дзяржаўнага дэпартамента ЗША з заклікам да ўрада Беларусі паважаць правы чалавека, дэмакратычныя нормы і выконваць абавязанні, узятыя на сябе дзяржавай у якасці ўдзельніцы АБСЕ. Сярод гэтых абавязанняў — забеспячэнне свабодных і справядлівых выбараў.

«Свабодныя і справядлівыя выбары — гэта нешта большае, чым падзеі, што адбываюцца ўласна ў дзень галасавання. Мы заклікаем урад Беларусі забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто жадае ўзяць удзел у выбарах, уключна з рэгістрацыяй кандыдатаў, доступам да СМІ ды іншымі аспектамі кампаніі, — гаворыцца ў лісце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, адрасаваным уладам Беларусі. — Павага да фундаментальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэнне для ўмацавання ўзаемаадносін паміж ЗША і Беларуссю».

Ціск на СМІ ў Беларусі адбываецца адначасова з наступам Лукашэнкі на лідараў апазыцыі. Пад арыштам галоўныя патэнцыйныя кандыдаты, і гэта, як лічаць назіральнікі, стала найбольшым выклікам Аляксандру Лукашэнку за ўвесь перыяд яго кіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0