Скрыншот ТАСС

Скрыншот ТАСС

Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на парадзе Перамогі ў Маскве з трыма сынамі. Парад пачаўся а 10-й гадзіне.

Кіраўнік Беларусі, дарэчы, адмовіўся ад георгіеўскай стужкі на пінжаку, у яго чырвона-зялёная стужка, як і і сыноў. У многіх жа ёсць георгіеўскія стужкі, у тым ліку ў прэзідэнта Малдовы Дадона і Таджыкістана Рахмона. А вось прэзідэнт Казахстана Такаеў таксама адмовіўся ад стужкі.

Раней паведамлялася, што на парад у Маскву прыедзе ўсяго 7 кіраўнікоў краін-членаў ААН. Гэта прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі, Таджыкістана і Узбекістана. Таксама прыедуць прэзідэнты самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — гэтыя рэспублікі прызнаныя Расіяй як суверэнныя дзяржавы, але абсалютная большасць краін свету лічаць іх часткай Грузіі. Чакаецца таксама член калектыўнага прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0