Фота: Яўген Ярчак.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк напісаў пра гэта ў фэйсбуку.

Ён перакананы, што за Бабарыкам стаяць «русскій мір, Газпрам, Масква і манкурты». А ідэя з правядзеннем рэферэндуму, маўляў, патрэбная, каб захапіць Беларусь.

Пазняк разважае так: калі Лукашэнка сыдзе, рашэнні рэферэндуму-1996 аўтаматычна будуць адкінутыя. Значыцца, Канстытуцыя-1994 з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай вернецца сама па сабе.

«Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю», — мяркуе экс-лідар БНФ.

Пазняк сцвярджае, што на «сёння Бабарыка ёсць патэнцыйна больш шкодны вораг беларускай нацыі, чым Лукашэнка, бо вірус Лукашэнкі ўжо на 97% выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізму».

А Бабарыка — гэта новы вірус, які не спатыкае імунітэту і «давершыць маскоўскую справу разбурэння беларускай дзяржавы і беларускай нацыі», працягвае ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру