LETA

LETA

За мінулыя суткі ў краіне было праведзена 1276 тэстаў на каранавірус, усе вынікі былі адмоўнымі, паведамляе Delfi са спасылкай на Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.

Усяго ў бальніцах Латвіі знаходзяцца восем ранейшых пацыентаў з гэтым захворваннем, з якіх сем — выпадкі сярэдняй цяжкасці, у аднаго хвароба працякае ў цяжкай форме. Усяго са стацыянараў выпісаныя 175 пацыентаў.

За ўвесь час пандэміі ў Латвіі было праведзена 141 713 тэставанняў на новы каранавірус, выяўлена за ўвесь час 1111 хворых, а 30 памерлі.

У прапорцыі на 1 млн насельніцтва:

— колькасць захварэлых: Латвія — 589, Беларусь — 6 295;
— колькасць тэстаў: Латвія — 75 122, Беларусь — 93 789;
— колькасць памерлых на 1 млн: Латвія — 16, Беларусь — 38.

Латвія закрыла межы 17 сакавіка, калі толькі ўзнікла небяспека пандэміі. Былі забароненыя сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу краіны. Былі забаронены публічныя мерапрыемствы. Неарганізаваныя мерапрыемствы былі дазволеныя пры колькасці да 50 чалавек, заняткі ў школах адмененыя, а іспыты ў школах перанеслі на май. Быў таксама спынены футбольны чэмпіянат. Ужо ў пачатку мая сітуацыя кардынальна змянілася, і ў краіне сталі фіксаваць адзіныя выпадкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0