Падчас сустрэчы з дэмакратычнымі актывістамі Ліды спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава запэўніла, што да канца сваіх дзён будзе з Аляксандрам Лукашэнкам.
Наталля Качанава, фота Вольгі Шукайла, Tut.by
— Калі на выбарах Лукашэнка прайграе, ці будзеце вы ў апазіцыі?
— У якой?
— Ну звычайнай. Калі нехта іншы прыйдзе да ўлады, напрыклад Бабарыка — ён жа «рускі стаўленнік», ці ўзначаліце вы апазіцыю, каб нашу родную бацькаўшчыну не захапілі.
— Я вам так скажу, шчыра і адкрыта. Я з прэзідэнтам буду да канца сваіх дзён.
— Я разумею. Калі Лукашэнка прайграе, вы будзеце ў апазіцыі?
— Я буду з ім, з прэзідэнтам.
— Толькі ён прэзідэнтам не будзе.
— А я буду з ім. Мы партыю створым.





