Задержанных 21 июня в Новогрудке сегодня судили в Кореличах. На выезд был направлен председатель Новогрудского районного суда Василий Олехнович, сообщает «Гарадзенская вясна».

У выніку, паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя, якія правялі амаль двое сутак у Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання, былі асуджаныя да штрафаў:

Алег Аляшкевіч —да 4 базавых велічынь штрафу (108 рублёў).

Андрэй Акулінскі —да 30 базавых штрафу (810 рублёў).

Сяргей Казак — да 4 базавых велічынь штрафу (108 рублёў).

Дзмітрый Рубень — да 30 базавых штрафу (810 рублёў), паводле іншых звестак, толькі да 2 базавых штрафу (54 рублі).

Пячко Сяргей — да 10 і 15 базавых штрафу па двух пратаколах (270 і 405 рублёў).

Аляксандр Камісараў — да 25 базавых агулам па двух пратаколах (405 рублёў).

Паводле папярэдняй інфармацыі, усіх асуджаных ужо адпусцілі.

Акрамя гэтага ўчора ў Навагрудку проста з працы міліцыянты забралі Вікторыю Жук. Яе доўга трымалі ў пастарунку, і невядома, ці ўжо адпусцілі. А між тым, у Жук муж-інвалід і малое дзіця дома. Міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ пару маладых людзей, якія 21 чэрвеня былі ў цэнтры Навагрудка, проста стаяўшы ў ланцугу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0