Фота Надзеі Бужан
Пасольства ЗША ў Беларусі папярэдзіла амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Мінску, пра магчымыя затрыманні на грамадскіх акцыях.
«Мы рэкамендуем грамадзянам ЗША пазбягаць публічных дэманстрацый або акцый пратэсту і памятаць, што мірныя дэманстрацыі могуць перарасці ў канфрантацыі з ужываннем гвалту», — гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі, піша «Інтэрфакс».
У пасольстве адзначылі, што «праваахоўныя органы затрымалі і арыштавалі некаторых удзельнікаў і арганізатараў грамадскіх мерапрыемстваў за меркаваныя парушэнні беларускага заканадаўства».
У дыпмісіі таксама паведамілі, што акцыі і мерапрыемствы адбываюцца як у Мінску, так і па ўсёй Беларусі.
Акрамя таго, там парэкамендавалі грамадзянам ЗША мець пры сабе дакументы, у тым ліку пашпарт з дзеючай беларускай візай.





