Дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі выказаўся ў каментары для «Нашай Нівы» аб палітычным крызісе ў Беларусі.

Валерый Варанецкі, фота Надзеі Бужан

Валерый Варанецкі, фота Надзеі Бужан

«Як i любы грамадзянiн, якому неабыякавы лёс сваёй краiны i народа, сыходжу з таго, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі, свабоднымі i выключаць мову варожасці, нянавісць, гвалт да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў.

Перадусім таму, што толькі сапраўдныя выбары дазваляюць кансалідаваць уладу і грамадства. 

А для нас, для лёсу нашай краiны гэта як нiколi надзвычай важна! 

Адзінай крыніцай улады ў краіне з'яўляецца беларускі народ. І таму толькі яму вырашаць, якім быць нашаму беларускаму Дому, па якіх законах жыць у ім i якiя адносіны выбудоўваць са сваімі суседзямі.

Мы, беларусы, — моцны, мудры i добразычлiвы народ, якi заўсёды з гонарам і годнасцю выходзiў з любых выпрабаванняў, што выпадалі на нашу долю. Так было i так павiнна быць. Давайце сыходзіць з гэтага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?