428 выпадкаў COVID-19 зарэгістравана ў Глыбоцкім раёне, за тыдзень там заразіліся каранавірусам 117 чалавек, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

15 чэрвеня там было зафіксавана 311 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, а 22 чэрвеня, па інфармацыі «Весніка Глыбоччыны», такіх выпадку ўжо 428. Такім чынам, агульная колькасць заражэнняў за тыдзень вырасла больш чым на траціну.

Выздаравелі пасля COVID-19 у Глыбоцкім раёне 265 чалавек, што дае нам, пры ўмове адсутнасці смяротных вынікаў, 163 актыўныя выпадкі захворвання. 29 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй лечацца цяпер ад пнеўманіі ў бальніцах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?