З ачышчальнай станцыі ў сетку паступае вада без старонніх пахаў, але патрэбны нейкі час, каб яна выцесніла ваду з пахам. Пра гэта паведамляе дырэктар «Мінскводаканала» Алег Аўруцін.
— Жыхары раёнаў, якія сутыкнуліся з праблемай першымі, адзначаюць, што вада ўжо пахне не так рэзка. Мы працягваем працаваць над ліквідацыяй праблемы і маніторым сітуацыю, — адзначыў Аўруцін.





